Польскі фонд узнагародзіў Анджэя Пачобута медалём "За свабоду слова"
Анджэй Пачобут / facebook.com/andrzej.poczobut.9
Польскі фонд Grand Press учора ўвечары правёў святочную цырымонію ўручэння медалёў "За свабоду слова". У катэгорыі "СМІ" медаль " За свабоду слова" атрымаў журналіст і палітвязень Анджэй Пачобут.
На гэтую ўзнагароду журналістаў намінавалі польскія фонды, асацыяцыі, рэдакцыі і карыстальнікі інтэрнэту. Як паведамляе фонд, медаль прысуджаецца "выбітным асобам, якія сваімі выказваннямі і дзейнасцю ў публічнай прасторы заклікаюць да захавання дэмакратычных каштоўнасцей, у тым ліку свабоднай і пастаяннай дыскусіі".
Нагадаем, Анджэй Пачобут знаходзіцца ў жодзінскім СІЗА ўжо амаль паўгода. 25 сакавіка да журналіста прыйшлі з ператрусам па "польскай справе", якую Генеральная пракуратура завяла "за распальванне рэлігійнай і нацыянальнай варожасці". На мінулым тыдні Анджэю працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на тры месяцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.