Польскія клубы скасавалі кантракты з беларускімі і расійскімі бадмінтаністамі

Польскія клубы скасавалі кантракты з беларускімі і расійскімі бадмінтаністамі

Польскія клубы скасавалі кантракты з беларускімі і расійскімі бадмінтаністамі, паведамляе ТАСС. Яны выступалі ў Экстралізе Польшчы. Пасля пачатку вайны ва Украіне яшчэ разглядаўся варыянт, каб спартсмены з Беларусі і Расіі працягнулі выступленні. Аднак у выніку ў Польшчы прынялі рашэнне аб поўнай забароне.

У пачатку сакавіка Сусветная федэрацыя бадмінтона забараніла спартсменам з Беларусі і Расіі выступаць на міжнародных спаборніцтвах. Прычынай называлася расійская агрэсія супраць Украіны. На нацыянальныя клубныя турніры гэтая забарона не распаўсюджвалася. Былі забаронены і міжнародныя турніры на тэрыторыі РБ і РФ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі