Польскія візавыя цэнтры запрацуюць у Беларусі ў першыя тры месяцы 2016-га

Польскія візавыя цэнтры запрацуюць у Беларусі ў першыя тры месяцы 2016-га

11 лістапада ў Мінску польская амбасада ў Беларусі падпісала дамову з кампаніяй VFS.Global, якую абралі афіцыйным аператарам польскіх візавых цэнтраў на тэрыторыі нашай краіны (яна выйграла тэндар на аказанне паслуг).

Як інфармуе БелаПАН, восем польскіх візавых цэнтраў запрацуюць ужо ў першым квартале 2016 года — у Мінску, Брэсце, Гродне, Гомелі, Магілёве, Баранавічах, Лідзе і Пінску. Сэрвісны збор складзе ў эквіваленце 15 еўра (уключна са зборам за апрацоўку біяметрычных звестак). Візавыя цэнтры мусяць аблягчаць для грамадзян зварот па візы.

Штогод консульскія ўстановы Польшчы выдаюць у Беларусі каля 400 тысяч віз.

У сталіцы Беларусі цяпер ужо працуюць літоўскі, іспанскі, дацкі, грэчаскі, харвацкі і венгерскі візавыя цэнтры. 10 лістапада ў Мінску афіцыйна адкрыўся ўніверсальны візавы цэнтр кампаніі Pony Express, які аказвае паслугі па афармленні віз у Латвію і Іспанію. У хуткім часе ён плануе пачаць аказанне паслуг па афармленні віз у Чэхію. У лістападзе ў Беларусі пачнуць працаваць візавыя цэнтры пасольства Італіі — у Мінску, Гомелі і Брэсце.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі