Адмыты Калiнiн: у Мінску адкрылi помнік пасля рэканструкцыi за $60 тысяч (фота)

Адмыты Калiнiн: у Мінску адкрылi помнік пасля рэканструкцыi за $60 тысяч (фота)

Помнiк савецкаму і камуністычнаму дзеячу Міхаілу Калiнiну ў Мінску адкрылi пасля рэканструкцыi, якая каштавала каля 60 тысяч долараў. Улады вырашылі яго рамантаваць восенню мінулага года. Было заяўлена, што ён знаходзіцца ў аварыйным стане — у пастаменце з'явіліся расколіны, адваліліся некалькі пліт. Пасля рэканструкцыі заўважна, што змяніўся пастамент. На ім будаўнікі не прыбралі бетонны пыл.

Бронзавы помнік Калініну ўсталявалі на аднайменнай плошчы ў 1978 годзе. Яго вышыня складае 5,5 метра. Вядомае дачыненне Міхаіла Калініна да савецкіх рэпрэсій. У 2010-м дэмакратычныя актывісты прасілі гарадскія ўлады прыбраць гэты помнік.

Адмыты Калiнiн: у Мінску адкрылi помнік пасля рэканструкцыi за $60 тысяч (фота)
Помнік да рэканструкцыі / sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі