Пра анты-Ціханоўскія настроі, “здраду рэвалюцыі” і вайну — эфір з Усавым
Выглядае на тое, што працэс аб’яднання апазіцыі распачаўся. Што праўда, аб’яднанне гэта не зусім такое, на якое разлічваюць як беларусы, так і Офіс Святланы Ціханоўскай. Бо аб’яднанне гэта па прынцыпе “хто яшчэ не задаволены вынікамі зробленага за два гады Святланай і яе Офісам — яднайцеся!”. І таму прызначаная Офісам на пачатак жніўня Канферэнцыя дэмсіл абяцае быць гарачай.
Спантанны ці спланаваны рост незадаволенасці Офісам і самой Ціханоўскай? Ці не паўторыць Ціханоўская лёс “адзінага кандытата” Мілінкевіча і хто выйграе ад такой сітуацыі? Ці магчыма загадам стварыць нацыянальна-вызваленчы рух і запланаваць рэвалюцыю на канферэнцыі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.