Пра беларусаў, Лукашэнку, Ціханоўскую і каліноўцаў — стрым з Ганчарэнкам

Аляксей Ганчарэнка / фота з архіва
Аляксей Ганчарэнка / фота з архіва

З боку асобных прадстаўнікоў украінскага палітыкума нечакана прагучалі словы пра тое, што не Святлану Ціханоўскую ці яе Аб’яднаны пераходны кабінет, а полк Каліноўскага варта лічыць легітымным прадстаўніком беларускага народа. Магчыма, гэта пазіцыя і стала прычынай таго, што нават тыя добраахвотнікі, якія дачынення да палка не маюць, пачалі дэманстраваць палітычныя амбіцыі і выстаўляць умовы Ціханоўскай, на якіх яны з ёй сустрэнуцца. І ўсё гэта на фоне таго, што ў Беларусі лукашэнкаўскі рэжым стварае вайсковую групоўку з расіянамі.
 
Чаму асобныя ўкраінскія палітыкі не жадаюць чуць праўкраінскіх і антырасійскіх заяў Ціханоўскай? На якой падставе менавіта полк Каліноўскага быў вызначаны як прадстаўнік беларускага народа і ці час для палітычных амбіцый у вайскоўцаў? Чаму дыпламатычныя стасункі з лукашэнкаўскім рэжымам захоўваюцца і як растлумачыць “непаразуменні” з беларусамі ва Украіне? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны, кіраўнік Міжфракцыйнага дэпутацкага аб’яднання “Дэмакратычная Беларусь”, дэлегат ад Украіны ў ПАСЕ Аляксей Ганчарэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі