Пра пагрозу санкцый, транзіт улады і падрыхтоўку да “выбараў” — эфір з Усавым
Павел Усаў / Еўрарадыё
Пасяджэнне Генасамблеі ААН адбываецца з 19 па 24 верасня ў ЗША. З беларускага боку ў гэтым мерапрыемстве бяруць удзел Святлана Ціханоўская і кіраўнік лукашэнкаўскага МЗС Алейнік, які разам з Лаўровым прасоўвае там тэму сусветнай пагрозы ад санкцый Захаду ў дачыненні да Беларусі і Расіі. Што праўда, гэтыя санкцыі не замінаюць Лукашэнку будаваць сабе ўсё новыя рэзідэнцыі. І працягваць псаваць адносіны з тым жа Захадам усімі даступнымі яму сродкамі і рэпрэсаваць беларускае грамадства. Як унутры краіны, так і звонку.
Ці сапраўды санкцыі супраць Лукашэнкі нясуць пагрозу не толькі беларусам, але і ўплываюць на дабрабыт іншых краін і народаў? Ці інснуе верагоднасць падрыхтоўкі лукашэнкаўскай сістэмы да транзіту ўлады і чаго чакаць ад будучых “выбараў”? Што сёння можа кансалідаваць беларусаў і што гэтаму перашкаджае? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.