Пра Зяленскага ў ААН, Ціханоўскую і паглынанне Беларусі — эфір з Магдам

Яўген Магда / Еўрарадыё

Яўген Магда / Еўрарадыё

Падчас выступу на Генасамблеі ААН прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што “Расія амаль паглынула Беларусь”. З аднаго боку, нічога дзіўнага у гэтых словах няма — і з боку часткі беларускіх дэмсіл гучаць словы пра акупацыю Беларусі Расіяй. З іншага боку, словы гэтыя гучалі ў прысутнасці і Святланы Ціханоўскай, і прадстаўніка лукашэнкаўскага рэжыма ў выглядзе кіраўніка МЗС Алейніка.

Што мяняе прызнанне ўкраінскімі ўладамі факта пагрозы паглынання Беларусі расійскімі акупантамі ў адносінах паміж Кіевам і… беларускай дэмакратычнай супольнасцю? Ці вераць ва Украіне ў магчымасць паляпшэння адносінаў паміж Лукашэнкам і Польшчай (Захадам) і якую пазіцыю займае Кіеў у гэтым пытанні? Як на сітуацыю ў нашым рэгіёне ўплывае вайна ў Арцаху (Нагорным Карабаху)? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі