Працаваць у садках пасля размеркавання застаецца толькі палова спецыялістаў

Працаваць у садках пасля размеркавання застаецца толькі палова спецыялістаў

Падчас рэспубліканскага педсавета Аляксандр Лукашэнка выказвае назадаволенасць умовамі працы педагогаў, размеркаваных у дзіцячыя садкі.

“Сёння нам трэба будзе вырашыць яшчэ адну задачу — укамплектаваць дзіцячыя садкі кваліфікаванымі спецыялістамі. Накіроўваючы маладых спецыялістаў, трэба зрабіць усё, каб, адпрацаваўшы па размеркаванні, яны захацелі там застацца”, — дае распараджэнне кіраўнік краіны.

Што ў дзіцячых садках з “замацаванасцю” маладых кадраў.

У Віцебскай вобласці застаецца палова тых, хто ўжо адпрацаваў свой тэрмін на абавязковым размеркаванні.

“Каля 50% застаецца. Многія ідуць на далейшае навучанне, атрымоўваюць іншую адукацыю. Педагогі цяпер чапляюцца за любую працу. Бывае, атрымліваюць філалагічную адукацыю, працуюць у садку і там застаюцца”, — апісваюць у аблвыканкаме.

У Гродзенскай вобласці асобную статыстыку па садках не вядуць, але агулам 73% размеркаваных маладых спецыялістаў-педагогаў застаюцца працаваць на сваіх месцах пасля абавязковай адпрацоўкі ў два гады.

У агульнарэспубліканскім банку вакансій на сайце Мінпрацы педагогу дашкольнай адукацыі прапануюць ад 250 да 500 рублёў у залежнасці ад катэгорыі. І нават самы высокі заробак для выхавацеля садка меншы, чым сярэдні па краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі