Праціўнікі акумулятарнага завода зноў правялі сустрэчу ў цэнтры Брэста
Архіўнае фота з акцыі ў Брэсце / vk.com/brestprotivzavoda
Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода 17 траўня правялі сустрэчу ў Брэсце. У чарговай акцыі ў цэнтры горада прынялі ўдзел каля 120 чалавек, паведамляюць naviny.by.
Людзі, якія сабраліся, абмяркоўвалі суды, якія адбыліся над праціўнікамі акумулятарнага завода. Цягам тыдня ў Брэсце было разгледжана 12 адміністрацыйных спраў, у выніку якіх актывісты атрымалі штрафы ў памеры ад 30 да 110 базавых велічынь (ад 810 да 2 970 рублёў).
10 красавіка стала вядома, што акумулятарны завод "АйПауэр" прайшоў дзяржаўную экалагічную экспертызу. Ужо больш за два гады гараджане змагаюцца супраць яго будаўніцтва: яны лічаць, што гэта шкодная вытворчасць, якое негатыўна адаб'ецца на экалагічнай сітуацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.