Прадаўцы чаргі. Бізнес на тых, хто падаецца на міжнародную абарону ў Польшчы

Што адбываецца на Табаровай у Варшаве?

Што адбываецца на Табаровай у Варшаве? / @rubanau_collage

У 7:20 побач з Упраўленнем па справах замежнікаў на вуліцы Табаровай у Варшаве ўжо шматлюдна. Ля плота чалавек сорак. Яны прыехалі сюды так рана, каб заняць чаргу і падаць дакументы на міжнародную абарону ў Польшчы.

Але да запаветных акенцаў сёння трапяць далёка не ўсе. І рэч не ў тым, што за дзень Упраўленне не можа прыняць 40 чалавек. А ў тым, што бліжэй да адкрыцця прадаўцы чаргі акуратна адціснуць іх ад дзвярэй, а на іх месца паставяць сваіх кліентаў. Тых, хто не захоча рухацца добраахвотна, пасунуць сілай.
 

"Слухай, можа, таксама заплаціць ім?”

Недалёка ад брамы Упраўлення стаіць жанчына з тэчкай у руках. Вакол яе 7-8 чалавек — гэта яе кліенты. Бліжэй да брамкі — яшчэ адна, таксама з тэчкай, а побач з ёй — мажны з выгляду мужчына. Яны таксама з кліентамі.

Тыя ж, што былі ўчора, — перагаворваюцца хлопец і дзяўчына з чаргі. — Слухай, можа, таксама заплаціць ім, каб не парыцца тут па 100 гадзінаў, як думаеш? Цікава, колькі гэта каштуе

— А вы іх раней тут бачылі?

— Так, кожны раз, што мы прыходзілі, яны заўсёды тут. Прычым з самай раніцы стаяць, дзве гэтыя жанчыны так дакладна.

— А мужчына?

— Так, учора ён тут з кімсьці лаяўся.

Прадаўцы займаюць чаргу на Табаровай штовечар. Лаяцца ім даводзіцца з тымі, хто не хоча спакойна глядзець, як замест аднаго дзелавога у чарзе з'яўляюцца дзясяткі іх кліентаў. На выпадак важных перамоваў у прадаўцоў ёсць мужчына з электрашокерам. Ён заўсёды тут, рэгулярна пстрыкае ім, шпацыруючы туды-сюды.
 

Бясплатныя паслугі за $3 тысячы. Можна ў растэрміноўку

Пад выглядам ахвочага атрымаць міжнародную абарону ў Польшчы падыходзім да адной з жанчын і цікавімся, як тут усё ўладкавана.

Продавцы очереди. Бизнес на тех, кто подаётся на международную защиту в Польше
Прадаўцы чаргі / фота Алесі

На наступны дзень дзяўчына была настроеная нашмат больш сур'ёзна яна адразу заняла месца каля брамкі і, калі "прадаўцы" паспрабавалі яе адціснуць, падняла скандал.

Я пачала крычаць, што гэта несумленна. Чаму на месца аднаго "прадаўца" прыходзяць адразу некалькі чалавек і гэтак далей. Людзі ў чарзе мяне падтрымалі, і ў выніку ў мяне атрымалася не прапусціць "лішніх" людзей.

 

Проста кансультанты, нічога асабістага

Алеся кажа, што людзі, якія зарабляюць на чарзе, ужо сабралі некалькі груповак.

Я бачыла жанчыну з двума моцнымі мужчынамі і яшчэ адну жанчыну, таксама з мужчынам. Працуюць яны так: жанчына займае месца, а мужчыны, калі ўзнікаюць канфлікты, быццам адштурхваюць людзей альбо загадзя становяцца каля брамы і адціскаюць натоўп. Адзін такі ходзіць з электрашокерам. Ён яго ўвесь час уключаў, паказваючы, што ён рабочы. Але такога, каб ён выкарыстоўваў яго, я не чула.

Продавцы очереди. Бизнес на тех, кто подаётся на международную защиту в Польше
Яшчэ адзін прадавец чаргі / фота Алесі

— Я маю на ўвазе выключна прафесійных адвакатаў. У прыведзеным выпадку, хутчэй за ўсё, паслугі аказваюць не юрысты, а проста польскамоўныя людзі. Іх кошт за гадзіну не можа быць ідэнтычны адвакацкім паслугам і, паводле законаў рынку і логікі, павінна быць у разы меншы.

Наогул калі людзі да мяне звяртаюцца па дапамогу, я стараюся пераканаць іх у тым, што кейс па міжнароднай абароне яны здольныя закрыць і самі. Таму мая рэкамендацыя — спачатку звярнуцца па бясплатную дапамогу. Але калі вы разумееце, што самі не справіцеся і гатовыя плаціць, то звяртайцеся да спецыялістаў, якія маюць польскую юрыдычную адукацыю, пажадана — ліцэнзію адваката або юрысконсульта, які застрахаваны ад нанясення шкоды і абавязаны выконваць высокія этычныя стандарты.

Параўнайце цэны ў розных кампаніях. А яшчэ раю выбіраць тыя фірмы, якія займаюцца менавіта тэматыкай міжнароднай абароны, бо гэта пытанне даволі нішавае на польскім рынку.
 

Чаму праблема з чэргамі абвастрылася менавіта цяпер

Вялікія чэргі ў Варшаве звязаныя з узрослай цікавасцю грамадзянаў Украіны да міжнароднай абароны. Згодна з польскім Дэпартаментам у справах замежнікаў, у першым квартале 2024 года найбольшую колькасць заяваў на міжнародную абарону падалі менавіта ўкраінцы — блізу 1,2 тысячы.

Але грамадзяне Беларусі адсталі зусім ненашмат. Яны падалі каля 1 тысячы заяваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі