Прадстаўніцтва ЕС аб'явіла дэмарш МЗС Беларусі — з-за незаконных пераходаў мяжы

Прадстаўніцтва ЕС аб'явіла дэмарш МЗС Беларусі — з-за незаконных пераходаў мяжы

8 верасня Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі аб'явіла дэмарш МЗС нашай краіны "ў сувязі з незаконнымі пераходамі мяжы з боку Беларусі ў Еўрапейскі саюз". У заяве падкрэсліваецца, што колькасць гэтых здарэнняў павялічылася ў 50 разоў. Еўрапейская служба знешніх дзеянняў лічыць, што такая сітуацыя на мяжы з ЕС "не з'яўляецца адлюстраваннем няздольнасці ўладаў Беларусі выконваць свае абавязацельствы ў барацьбе з незаконнай міграцыяй і гандлем людзьмі". У Бруселі не бачаць "аб'ектыўных прычын" для такога рэзкага павелічэння нелегальных пераходаў мяжы і "асуджаюць выкарыстанне мігрантаў у палітычных мэтах", а таксама "настойліва заклікаюць улады Беларусі спыніць гэтую практыку".

"Нерэгулярная міграцыя не можа быць прадметам гандлю", — гаворыцца ў заяве. Брусель нагадвае, што нармалізацыя дачыненняў магчымая пасля спынення рэпрэсій у Беларусі і правядзення свабодных выбараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі