Праект бюджэту-2016 для разгляду ў парламент да гэтага часу не паступіў

Праект бюджэту-2016 для разгляду ў парламент да гэтага часу не паступіў

Да гэтага часу праект бюджэту на наступны год у беларускі парламент так і не паступіў. Пра гэта паведаміла Еўрарадыё сябра камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Палаты прадстаўнікоў Вольга Палітыка.

Палітыка: “Яшчэ такога абноўленага [праекта бюджэту], апроч таго, што мы раней мелі да “нулявога чытання”, яшчэ няма ў нас”.

Нагадаем, пасля разгляду 25 лістапада праекта бюджэту на 2016 год ў “нулявым чытанні” (у закрытым ад прэсы рэжыме) дэпутаты накіравалі яго ў Адміністрацыю прэзідэнта. Пасля ўзгаднення з кіраўніком дзяржавы і ўнясення адпаведных правак гэты дакумент павінен вярнуцца ў парламент, дзе яго мусяць разгледзіць і ўхваліць дэпутаты. Пакуль вядома толькі, што ў бюджэт закладзеныя кошт нафты 50 долараў за барэль і сярэдні курс долара 18 600 рублёў.

Вольга Палітыка не стала адказваць на пытанне, ці азначае адсутнасць праекта бюджэту, што на пасяджэнні 18 снежня яго дэпутаты разглядаць не будуць. “Шчыра — нічога на гэты конт не магу сказаць”, — сказала сябра камісіі.

Фота: БЕЛТА

Праект бюджэту-2016 для разгляду ў парламент да гэтага часу не паступіў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі