Праект бюджэту Беларусі на 2016 год разгледзяць сёння ў Палаце прадстаўнікоў

Праект бюджэту Беларусі на 2016 год разгледзяць сёння ў Палаце прадстаўнікоў

16 снежня ў Палату прадстаўнікоў паступіў законапраект аб рэспубліканскім бюджэце на 2016 год, інфармуе БЕЛТА. Як паведамляла Еўрарадыё, чыноўнікі Мінфіна спадзяваліся, што парламентарыі пачнуць абмяркоўваць праект бюджэту не пазней за 15 снежня.

Разглядаць праект бюджэту ў першым чытанні парламентарыі плануюць сёння а 16-й гадзіне.

Плануецца, што бюджэт на 2016 год будзе сацыяльна-арыентаваным і бездэфіцытным. Традыцыйна разам з прыняццем бюджэту будуць прымацца і законапраекты пра пазабюджэтныя фонды, у тым ліку фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Таксама могуць быць унесеныя некаторыя карэктывы ў падатковае заканадаўства. Плануецца пакінуць нязменнымі асноўныя стаўкі падаткаў, але пры гэтым, як чакаецца, будзе аптымізацыя падатковых ільготаў, у тым ліку адмена малаэфектыўных ільгот.

Бюджэт-2016 могуць не паспець прыняць да канца года?

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі