Праект бюджэту разгледзяць Палата прадстаўнікоў і ўрад у "нулявым чытанні"
Праект рэспубліканскага бюджэту на 2017 год разгледзяць Палата прадстаўнікоў і ўрад 21 верасня ў "нулявым чытанні". Як адзначаецца ў тлумачальнай запісцы да праекту адпаведнага закону, апублікаванай на сайце Мінфіна, за аснову прыняты базавы сцэнарый умоваў эканамічнага развіцця: рост ВУП на 100,2%, кошт на нафту — 35 долараў за барэль, курс расійскага рубля — 75 рублёў за долар, стаўка рэфінансаванны Нацбанка — 15-17%.
Мінфін падкрэслівае, што даходная частка бюджэту сфармаваная адпаведна з дзеючымі складам і колькасцю падаткаў, таму падатковая нагрузка на эканоміку не павялічыцца, а наадварот крыху знізіцца — гэты паказнік прагназуецца на ўзроўні 23,6% да ВУП (у 2016 годзе — 24,4%). Зніжэнне падатковай нагрузкі звязанае са змяншэннем прыбыткаў ад вывазных мытных пошлінаў.
Усе дзеючыя стаўкі падаткаў, вызначаныя ў беларускіх рублях, будуць індэксаваныя. Таксама плануецца павялічыць памер базавай велічыні да 23 рублёў. Пры гэтым плануецца адмяніць некаторыя падатковыя ільготы.
Даходы рэспубліканскага бюджэту ў 2017 годзе павінны скласці 18 235,2 мільёна рублёў. Гэта на 6,1% болей, чым у 2016 годзе. Расходы запланаваныя на ўзроўні 16 739,1 мільёна рублёў.