Праграміст знайшоў спосаб выдаліць любое відэа з YouTube
Нават без аўтарызацыі на сервісе. За гэта жыхар Казані Каміль Хісматулін атрымаў 5 тысяч долараў.
22-гадовы праграміст з Казані Каміль Хісматулін знайшоў спосаб выдаліць любое відэа з YouTube. Як піша Meduza, ён удзельнічаў у праграме Google па пошуку уразлівасцяў за ўзнагароджанне. Хісматулін за 6-7 гадзінаў высветліў, што адправіўшы просты POST-запыт, можна выдаліць любы відэазапіс. Для гэтага не трэба было нават аўтарызавацца на сервісе. Пазней Каміль прызнаўся, што некалькі гадзінаў "змагаўся з жаданнем сцерці ўвесь канал Джасціна Бібера".
Праграміст паведаміў пра сваё адкрыццё ў Google і ўжо праз некалькі гадзінаў уразлівасць выправілі. Каміль Хісматулін атрымаў ад кампаніі ўзнагароджанне — 5 тысяч долараў.
Нагадаем, год таму праграміст з Казані ўжо выявіў дзве ўразлівасці ў YouTube і атрымаў за кожную з іх па 3 тысячы долараў.
Фота з сацыяльных сетак.