Пракуратура Мінска падала ў суд 180 заяваў на "экстрэмісцкія матэрыялы"

Пракуратура Мінска

Пракуратура Мінска / prokuratura.gov.by

Пракуратура Мінска за 2023 год і чатыры месяцы гэтага года падала ў суд больш за 180 заяваў аб прызнанні "экстрэмісцкіх матэрыялаў", гаворыцца на сайце Генпракуратуры.

Раённыя суды сталіцы разгледзелі і задаволілі больш за 160 такіх заяў пракурораў.

Гаворка ідзе пра інфармацыю, размешчаную ў 104 Telegram-каналах або чатах (ботах), 25 акаўнтах у TikTok, 26 каналах на YouTube, 24 акаўнтах (супольнасцях) у Фэйсбуку, 20 інтэрнэт-сайтах, 17 старонках у Інстаграме, 13 акаўнтах у Х (былы Твітар), 10 старонках у сацсетцы "Вконтакте", адным акаўнце ў "Аднакласніках" і 11 іншых інфармацыйных крыніцах (кнігах ды інш.).

Акрамя таго, па заявах пракурорскіх работнікаў "экстрэмісцкімі" былі прызнаныя шэсць лагатыпаў, малюнкаў і лічбавых вадзяных знакаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі