ГУБАЗіК прыйшоў да мужчыны, які ў TikTok паскардзіўся на кепскія дарогі

Мужчына, затрыманы за ролік у TikTok 

Мужчына, затрыманы за ролік у TikTok  / тэлеграм-канал сілавікоў

Супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі жыхара Віцебскай вобласці, які апублікаваў у TikTok ролік са скаргай на дрэнныя дарогі. Відэа з ім з'явілася 29 красавіка ў тэлеграм-канале сілавікоў, заўважыла "Зеркало".

Мужчына зняў ролік пра кепскія дарогі паміж сельскімі населенымі пунктамі. Відэа ён апублікаваў у сваім акаўнце ў TikTok. Потым гэты ролік перапосціў адзін з рэсурсаў, які беларускія ўлады прызналі "экстрэмісцкім" — і аўтарам зацікавіліся міліцыянты.

Аўтара відэа праверылі на "экстрэмізм", а потым да яго прыйшлі з ператрусам. "На шчасце мужчыны, яго відэаролік трапіў у экстрэмісцкія супольнасці без яго ведама, таму аўтар абышоўся "лёгкім спалохам", — заяўляюць у тэлеграм-канале сілавікоў.

Мужчыну прымусілі сказаць на відэа, што па ўсіх праблемных пытаннях "варта звяртацца ў дзяржорганы", а не выкладваць відэа ў TikTok і "ўсякія розныя астатнія каналы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі