Прарасійскі выкладчык Аляксандр Гронскі звольніўся з БДУІР

Прарасійскі выкладчык Аляксандр Гронскі звольніўся з БДУІР

Выкладчык паліталогіі, супрацоўнік Кафедры гуманітарных дысцыплінаў БДУІР Аляксандр Гронскі змяніў месца працы. Па звестках "Нашай Нівы", прарасійску настроены выкладчык перабраўся ў Маскву.

"Ён тут больш не працуе, перайшоў на новае месца — у Маскву", — адказалі журналістам нам на Кафедры гуманітарных дысцыплін БДУІР.

Аляксандр Гронскі — вядомы "заходнерусіст", то бок прыхільнік думкі што беларусы — не самастойны народ, а этнаграфічная група агульнарускага народа. Цікава, як, прытрымліваючыся такіх перакананняў, Гронскі выкладаў асновы беларускай дзяржаўнасці?

Яго ад'езд з Беларусі можа быць звязаны з пачаткам крымінальнай справы на трох прарасійскіх публіцыстаў — Паўлаўца, Алімкіна і Шыптэнкі. Да затрымання Паўлавец, як і Гронскі, працаваў у БДУІР.

Чым цяпер займаецца заходнерусіст?

Гронскі стаў вядучым навуковым супрацоўнікам сектару Белоруссіі, Молдавіі і Украіны ў Цэнтры постсавецкіх даследаванняў Нацыянальнага даследчага інстытута сусветнай эканомікі і міжнародных адносінаў імя Яўгена Прымакова.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі