Прарасійскую актывістку Мірсалімаву судзяць за "прапаганду нацысцкай сімволікі"
Эльвіра Мірсалімава
28 лютага ў Чыгуначным судзе Віцебска за "прапаганду нацысцкай сімволікі" судзяць прарасійскую актывістку Эльвіру Мірсалімаву, піша тг-канал "Віцебск, я гуляю".
Другі артыкул, паводле якога яе судзяць — "парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў".
Мірсалімава — паплечніца Бондаравай, прыхільніца Сталіна і "рускага свету", арганізатарка "Бессмяротнага палка" ў Віцебску. Раней яна казала, што беларусы — гэта рускія, а Сталін — вялікі дзеяч, якому трэба паставіць помнік.
Першы раз сёлета Мірсалімаву судзілі 15 лютага. Яе абвінавацілі ў парушэнні правядзення масавых мерапрыемстваў і аштрафавалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.