Праваабаронцам стала вядома пра новыя затрыманні на мяжы

Пункт пропуску Катлоўка на беларуска-літоўскай мяжы / @gpkgovby
Пункт пропуску Катлоўка на беларуска-літоўскай мяжы / @gpkgovby

Некалькі чалавек знялі з аўтобуса на беларуска-польскай мяжы ў ноч на чацвер. Аўтобус ехаў з Польшчы ў Беларусь. Пасля праверкі тэлефонаў у салон вярнуліся не ўсе. Некалькі чалавек знялі з рэйса, і іх далейшы лёс невядомы. Пра гэта распавядаюць праваабаронцы.

Яшчэ адну жанчыну затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы. Інцыдэнт адбыўся яшчэ 20 чэрвеня ў памежным пункце Катлоўка. Яе таксама знялі з рэйсавага аўтобуса.

Акрамя таго правааборнцам стала вядома пра новую тактыку сілавікоў у адносінах да тых, хто прыязджае з-за мяжы. Грамадзяніна могуць праверыць на мяжы і адпусціць, але на наступны дзень прыйсці да яго з ператрусам.  

Праваабаронцы таксама распавядаюць, што адбылося з людзьмі, якіх раней затрымлівалі на беларуска-літоўскай мяжы. У траўні ў Астраўцы прайшлі некалькі судоў. За падпіскі на "экстрэмісцкія" каналы адзін чалавек быў арыштаваны на 5 сутак, яшчэ дваім выпісалі штрафы па 1110 рублёў. У сувязі з гэтым перад паездкай у Беларусь праваабаронцы настойліва раяць ацаніць усе рызыкі — адпісацца на час ад “экстрэмісцкіх" каналаў і выдаліць фота, якія могуць выклікаць пытанні ў сілавікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі