Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 18 чалавек

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 18 чалавек

Яшчэ 18 чалавек атрымалі статус палітвязняў, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Гэта Сяргей Боршч, Сяргей Дзябольскі, Юрый Джэнжэра, Сяргей Ганічаў, Яўген Грыцок, Анастасія Гунько, Арцём Забеленкаў, Наталля Карнеева, Сяргей Кcендзікаў, Дзмітрый Ляўковіч, Алена Латушка, Алена Малькевіч, Ігар Пастухоў, Святлана Саковіч, Сяргей Франчук, Леанід Чырыкаў, Віталь Фесік, Мікіта Саідаў.

Усе яны абвінавачаныя або асуджаныя паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 

Некаторыя з затрыманых — сваякі вядомых беларускіх дзеячаў у эміграцыі. Сяргей Франчук — стрыечны брат намесніка камандзіра палка імя Каліноўскага Вадзіма Кабанчука. Алена Латушка — жонка палітвязня Анатоля Латушкі, які з'яўляецца стрыечным братам Паўла Латушкі.

На сёння ў Беларусі 1326 палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі