Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ трох чалавек

Яшчэ тры беларусы атрымалі статус палітвязняў / pixabay.com
Яшчэ тры беларусы атрымалі статус палітвязняў / pixabay.com

Яшчэ тры чалавекі атрымалі статус палітвязняў, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Аляксей Камароўскі асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі паводле арт. 364 КК (гвалт або пагроза яго прымянення ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў), арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў). Яго асудзілі за спробу з'ехаць на аўтамабілі 10 жніўня 2020 года, каб пазбегнуць гвалту з боку міліцыянтаў. Гэта было расцэнена як пагроза супрацоўніку МУС.

Ілля Шакіраў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі паводле арт. 364 КК за пагрозы на адрас кіраўніка ГУБАЗіК МУС.

Барыс Протас асуджаны паводле арт. 364 і ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у мірным сходзе і перакрыцце дарогі міліцэйскаму аўтамабілю падчас мірнай дэманстрацыі. Гэта было расцэнена як пагроза прымянення гвалту.

На сёння ў Беларусі налічваецца 1497 палітвязняў. Колькасць людзей, якіх пераследуюць па палітычных матывах, значна большая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі