Прайшло лёсаванне чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе
15 лютага ў Доме футбола ў Мінску прайшло лёсаванне чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Поўны каляндар ужо з'явіўся на сайце Беларускай федэрацыі футбола. У першым туры 29 сакавіка БАТЭ згуляе ў Мінску з камандай "Прамень" (гэта яна аб'ядноўваецца з магілёўскім "Дняпром"), мінскае "Дынама" прымае "Славію", а "Шахцёр" — мінскае "Тарпеда". Матчы апошняга тура прызначаны на 23 лістапада. Тады пройдзе беларуска "класіко", згуляюць БАТЭ і мінскае "Дынама".
abff.by