Прэм'ер-міністр канстатаваў, што праблемы з цэментнымі заводамі не вырашаюцца

Прэм'ер-міністр канстатаваў, што праблемы з цэментнымі заводамі не вырашаюцца

Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў заявіў, што праблемы цэментнай галіны Беларусі не вырашаюцца. Заява прагучала 3 траўня на пасяджэнні прэзідыума Саўміна, перадае tut.by.

"Даводзіцца канстатаваць адсутнасць істотнага прасоўвання ў шэрагу наяўных праблем. Гэта пацвярджаецца вынікамі работы і цэментнай, і шкляной галін у першым квартале 2016 года", — канстатаваў Кабякоў.

Прэм'ер-міністр нагадаў, што ў 2015 годзе цэментныя заводы атрымалі дзяржпадтрымку. Дзяржава выплаціла адсоткі па ўнутраных крэдытах банкаў і выкананню абавязанняў па крэдытах Экспартна-імпартнага банка Кітая, атрыманых для будаўніцтва лініі па вытворчасці цэменту сухім спосабам. Па словах Кабякова, гэта дазволіла цэментным заводам палепшыць сваё фінансавае становішча і ў 2015 годзе выканаць даведзеныя паказчыкі.

Кіраўнік урада паведаміў, што Камітэт дзяржкантролю прызнаў нездавальняючай працу па выкарыстанні цэменту на дарожнае будаўніцтва. "Так, аб'ёмы спажытага цэменту аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам на дарожную гаспадарку ў 2015 годзе склалі толькі 120 тыс. т, што не дазволіла выканаць даручэнне прэзідэнта па засваенні цэменту не менш за 10% ад агульнага аб'ёму, атрыманага ў рэспубліцы. Самы нізкі працэнт спажывання цэменту на дарожную гаспадарку ў Віцебскага, Мінскага, Магілёўскага аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама", — заявіў Кабякоў.

Міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны запэўніў, што на рэнтабельнасць продажаў беларускага цэменту плануецца выйсці ўжо летам гэтага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі