Прэм'ер Польшчы лічыць, што вагнераўцы застаюцца пагрозай для суседзяў Беларусі
Вагнеравец у Беларусі / sb.by
Прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі лічыць, што вагнераўцы застаюцца пагрозай для суседзяў Беларусі. Нягледзячы на смерць іх кіраўніка Яўгена Прыгожына. Па словах Маравецкага, кантроль пад ПВК "Вагнер" ажыццяўляецца "непасрэдна прэзідэнтам Пуціным". А цяпер яна яшчэ больш трапіла пад гэтае "куратарства і нагляд" і далей "будзе выкарыстоўвацца як інструмент правакацый, шантажу, нападаў і рознага кшталту няўпэўненасці ў рамках парушэння палітыкі бяспекі і дэстабілізацыі дзяржаў, якія мяжуюць з Расіяй і Беларуссю".
Тым часам у Латвіі заявілі, што пагроза з боку ПВК "Вагнер" з Беларусі змяншаецца.
З'яўленне тысяч вагнераўцаў у Беларусі летам 2023 года выклікала трывогу ў суседзяў нашай краіны, якія чакалі магчымых правакацый і вымушана ўмацоўвалі ахову мяжы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.