У Латвіі заявілі, што пагроза з боку ПВК "Вагнер" з Беларусі змяншаецца

На латвійска-беларускай мяжы / AFP

На латвійска-беларускай мяжы / AFP

У Латвіі заявілі, што пагроза з боку ПВК "Вагнер" з Беларусі змяншаецца. Такое меркаванне выказаў дырэктар Цэнтра перадавога вопыту NATO ў галіне стратэгічных камунікацый Яніс Сартс. Ён перакананы, што сіла вагнераўцаў ужо не тая, што два месяцы таму, падчас "паходу на Маскву". А цяпер яны засталіся і без кіраўніцтва. Таму пакуль складана прагназаваць, ці будуць нейкія дзеянні за іх пагрозамі адпомсціць за смерць Яўгена Прыгожына.

"Тым не менш прыкметна, што крамлёўская эліта занепакоеная магчымымі зваротнымі хадамі "Вагнера", цытуе словы эксперта delfi.lv. — Ёсць спекуляцыі аб тым, што ў "Вагнера" дастаткова прыхільнікаў і ва ўладных структурах, акрамя таго, некаторыя з іх звольненыя з пасад. Цяпер будзе трывожны перыяд нявызначанасці, якая расхіствае асновы ўлады ў Крамлі, а таксама ідзе на карысць украінцам у іх барацьбе з Расіяй".

Што да вагнераўцаў у Беларусі, Сартс звяртае ўвагу, што найміты ўсё робяць за грошы: калі не плацяць, то нічога і не робяць. Аднак ён не думае, што ціск нелегальнай міграцыі на мяжы з РБ зменшыцца, бо арганізуецца не ПВК "Вагнер". Больш таго, эксперт прагназуе яго ўзмацненне. "Мы можам чакаць розных пагрозлівых заяў, але рэальнай ваеннай пагрозы, верагодна, не было і не будзе ў бліжэйшы час", — кажа ён.

Яніс Сартс лічыць "з верагоднасцю 99%", што катастрофа самалёта, у якім ляцеў Яўген Прыгожын, з'яўляецца пакараннем Крамля за чэрвеньскую спробу дзяржперавароту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі