Прэм'ера: гурт "Стары Пінск" з песняй "Разам"
У рэдакцыю Еўрарадыё напісаў гурт "Стары Пінск" з Пінска, як не складана здагадацца. Музыкі кажуць, што не маглі заставацца ўбаку ад падзей, якія адбываюцца цяпер у Беларусі, таму запісалі песню "Разам". Пра тое, што перамагчы хлусню і зло магчыма толькі талакой.
Каманду складаюць музыкі, якія граюць на пінскіх вяселлях і карпаратывах.
Мы паслухалі, і нам песня "Разам" спадабалася. Прыпеў увогуле запамінаецца з першага разу. Таму мы змантавалі да яе відэашэраг з кадрамі цяперашніх і колішніх падзей у краіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.