Прэзентацыя на Еўрарадыё: live-відэа ад "Дай Дарогу!" у фармаце 360 градусаў
Гурт "Дай Дарогу!" прадстаўляе на Еўрарадыё live-відэа ў фармаце 360 градусаў. Канцэрт, які адбыўся ў клубе Re:Public 4 снежня 2015 года, зняты на некалькі камер. Мэта відэа — каб яго гледачы маглі патрапіць у цэнтр слэма і пабываць не толькі ў зале і на сцэне, але і за кулісамі, мяркуе лідар гурта Юрый Стыльскі:
"Відэа паказвае канцэрт з усіх бакоў, можна нават зазірнуць за сцэну. У ім можна патрапіць у цэнтр "мясарубкі", якая адбываецца на нашых канцэртах і адчуць сябе непасрэдна саўдзельнікам канцэрту. Мы дабіваліся менавіта гэтага эфекту, і, мне падаецца, ён атрымаўся".
Да таго ж, Стыльскі кажа, што гурту было цікава паэксперыментаваць з новым фарматам, які ў Беларусі пакуль яшчэ не надта папулярны.
Канцэрт зняла студыя віртуальнай рэальнасці IDEAS STUDIO.