Прэзідэнт Літвы перадаў прывітанне беларускаму трэш-стрымеру Mellstroy

Гітанас Наўседа

Гітанас Наўседа / ELTA

Прэзідэнт Літвы выпадкова паўдзельнічаў у чэленджы, які запусціў беларускі трэш-стрымер Mellstroy. Відэ з Гітанасам Наўседам з'явілася ў сацсетках 12 сакавіка.

У роліку Наўседа па просьбе падлетка перадае прывітанне для Mellstroy. Хлопчык падышоў да літоўскага прэзідэнта падчас Дня незалежнасці і папрасіў перадаць прывітанне, не ўдакладняючы, кім з'яўляецца Mellstroy. Наўседа перадаў прывітанне і павншаваў з 11 сакавіка — святочным для Літвы днём.

На пачатку сакавіка Mellstroy заявіў, што заплаціць 2 мільёны долараў любому, хто здыме прэзідэнта любой краіны, які перадасць яму прывітанне.

Аднак пасля публікацыі роліка ад літоўскага падлетка Mellstroy адмовіўся цалкам выконваць свае абяцанні. Ён назваў ролік цікавым і паабяцаў заплаціць за яго толькі 150 тысяч долараў.

Пад псеўданімам Mellstroy дзейнічае беларус Андрэй Бурым. Ён праславіўся трэш-стрымамі. Падчас аднаго з іх малады чалавек, які тады жыў у Маскве, у жывой трансляцыі разбіў галаву дзяўчыне аб стол на вечарынцы. Яму прысудзілі папраўчыя работы і невялікі штраф, а YouTube забаніў ягоны канал.

У 2017 годзе ў Беларусі на яго пачалі справу за парнаграфію: у эфіры Mellstroy паказваў, як апранаюць непаўналетніх. Аднак да суда справа не дайшла. 

Цяпер Mellstroy, як пісалі расійскія СМІ, пражывае ў Дубаі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі