Прэзідэнт Малдовы падпісала заяўку на ўступленне краіны ў Еўрасаюз
3 сакавіка прэзідэнт Малдовы Майя Санду падпісала заяўку на ўступленне краіны ў Еўрасаюз. Раней гэта зрабілі Украіна і Грузія.
Як паведамляе zdg.md, падчас падпісання прысутнічалі прэм'ер-міністр Наталля Гаўрыліца і спікер парламента Ігар Гросу.
"Цяпер, у дні вайны ў Украіне, мы застаемся сталымі і прапануем дапамогу нашым суседзям, — кажа Санду. — Мы захоўваем нейтралітэт... Нам спатрэбілася 30 гадоў, каб пасталець...Мы гатовыя ісці ў будучыню".
Заяўка Малдовы будзе пададзена ў Бруселі ў бліжэйшыя дні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.