Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыляцеў у Вялікабрытанію

Уладзімір Зяленскі і Рышы Сунак / t.me/V_Zelenskiy_official/
Уладзімір Зяленскі і Рышы Сунак / t.me/V_Zelenskiy_official/

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыляцеў у Вялікабрытанію. У аэрапорце яго сустрэў брытанскі прэм'ер-міністр Рышы Сунак.

Чакаецца, што Зяленскі выступіць у брытанскім парламенце і сустрэнецца з каралём Карлам III, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

"Вялікабрытанія адной з першых прыйшла на дапамогу Украіне, піша ўкраінскі прэзідэнт. — І сёння я ў Лондане, каб асабіста падзякаваць брытанскаму народу за падтрымку і прэм'ер-міністру Рышы Сунаку за яго лідарскую пазіцыю".

Візіт у Вялікабрытанію — другая паездка Уладзіміра Зяленскага за мяжу з 24 лютага 2022-га, з часу агрэсіі Расіі. У канцы мінулага года ён наведаў ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі