Прэзідэнт Узбекістана паведаміў аб ахвярах у выніку пратэстаў у краіне

Шаўкат Мірзіёеў
Шаўкат Мірзіёеў

Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў пацвердзіў, што сярод мірных грамадзян і сілавікоў ёсць загінуўшыя ў выніку пратэстаў у Каракалпакстане. Пра гэта паведамляе яго прэс-служба.

"Былі напады на будынкі дзяржорганаў, ахоўныя аб'екты. На жаль, ёсць ахвяры сярод мірных грамадзян і супрацоўнікаў праваахоўных органаў", — заявіў Мірзіёеў.

Колькасць пацярпелых і загінуўшых ён не агучыў.

1 ліпеня ў суверэннай рэспубліцы Каракалпакстан, якая ўваходзіць у склад Узбекістана, пачаліся пратэсты з-за новага праекту канстытуцыі. З галоўнага закону краіны хочуць прыбраць частку пра суверэнны статус рэспублікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі