Прэм'ер-міністр Бангладэш пакінула краіну на фоне пратэстаў
Шэйх Хасіна
На фоне масавых пратэстаў у краіне прэм'ер-міністр Бангладэш Шэйх Хасіна падала ў адстаўку і пакінула краіну. Паводле інфармацыі BBC, верталёт з прэм'еркай на борце вылецеў у бок Індыі.
Тысячы людзей 5 жніўня ўварваліся ўнутр "Ганабхабана" — рэзідэнцыі прэм'ер-міністра Бангладэш.
Хто кіруе краінай на цяперашні моман — не ясна. Паводле звестак Бі-бі-сі, камандуючы войскам кантактуе з лідарамі палітычных партый і бліжэйшым часам мае намер правесці прэс-канферэнцыю.
У сутычках паміж паліцыяй і ўдзельнікамі пратэстаў у нядзелю загінулі прынамсі 90 чалавек, у тым ліку 13 паліцыянтаў. Пратэстоўцы патрабавалі адстаўкі Шэйх Хасіны.
У ліпені ў Бангладэш пачаліся студэнцкія пратэсты з патрабаваннем адмяніць сістэму квот на працу ў дзяржслужбе. За час пратэстаў загінула больш за 280 чалавек.
У некаторых гарадах для разгону мітынгоўцаў паліцыя ўжывала слезацечны газ і гумовыя кулі. Шэйх Хасіна таксама загадала адключыць мабільны інтэрнэт у краіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.