Парламент Грузіі прыняў закон аб "замежных агентах" у трэцім чытанні

Пратэсты ў Тбілісі

Пратэсты ў Тбілісі / jam-news.net

14 траўня парламент Грузіі прыняў у трэцім (канчатковым) чытанні законапраект "Аб празрыстасці замежнага ўплыву". Гэты закон выклікаў шматтысячныя пратэсты ў Грузіі ды актыўную крытыку з боку заходніх партнёраў. Яго параўноўваюць з расійскім законам аб "замежных агентах".

Падтрымалі законапраект 84 дэпутаты, супраць прагаласавалі 30. У адпаведнасці з новым законам, няўрадавыя арганізацыі і СМІ, у якіх замежнае фінансаванне складае больш за 20% гадавога даходу, будуць абавязангыя рэгістравацца ў якасці "арганізацый, якія праводзяць інтарэсы замежнай сілы".

Абмеркаванне закона ў парламенце адбывалася на фоне масавых пратэстаў у цэнтры Тбілісі. У самім парламенце сёння адбылася бойка паміж дэпутатамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі