Пратэст пакалення Z. Хто ў Грузіі выступае супраць "расійскага закону"
Разгон пратэсту ў Тбілісі 1 траўня 2024 года
Пратэсты супраць закона "аб іншаагентах" працягваюцца у Грузіі амаль месяц. І беларусы, якія за гэтым назіраюць, ловяць флэшбэкі — каб задушыць пратэсты ўрад краіны выкарыстоўвае дубінкі, гумовыя кулі, спецтэхніку і затрыманні.
Нягледзячы на пратэсты 1 траўня 83 дэпутаты парламента ад кіруючай партыі "Грузінская мара" ў другім чытанні падтрымалі скандальны дакумент, аналагічны расійскаму, мэтай якога з'яўляецца абмежаванне працы свабодных медыя і няўрадавага сектара.
У сакавіку мінулага года парламент адклікаў ухвалены ў першым чытанні законапраект менавіта праз маштабныя пратэсты грамадства.
І летась, і сёлета ядро пратэсту складае моладзь — студэнты і старшакласнікі. "Гэта мяне не тычыцца цяпер, але не значыць, што не закране ў будучыні", — заяўляюць удзельнікі пратэстаў.
У гэтым відэа нашых партнёраў з JAMnews маладыя людзі расказваюць, супраць чаго пратэстуе пакаленне Z і як яго прадстаўнікі самаарганізуюцца для абароны сваіх правоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.