Парламент Грузіі пераадолеў прэзідэнцкае вета на закон аб "замежных агентах"

Грузінскі парламент, ілюстрацыйнае фота

Грузінскі парламент, ілюстрацыйнае фота / Парламент Грузіі

На пасяджэнні 28 траўня парламент Грузіі пераадолеў прэзідэнцкае вета на закон "Аб празрыстасці замежнага ўплыву".

Як распавядала Еўрарадыё, закон быў прыняты дэпутатамі ў трох чытаннях, але 18 траўня прэзідэнтка Саломэ Зурабішвілі наклала на яго вета.

За зняцце вета прагаласавалі 84 дэпутаты, усе яны прадстаўляюць кіруючую партыю "Грузінская мара", піша "Новая газета Европа". Раней гэтыя ж дэпутаты галасавалі за прыняцце закона. Каб пераадолець вета, было дастаткова 76 галасоў.

Цяпер закон паўторна накіруюць на подпіс прэзідэнтцы. Калі Зурабішвілі паўторна адмовіцца яго падпісаць, яго падпіша спікер парламента — і закон набудзе юрыдычную моц.

Тым часам вакол парламента Грузіі сабраліся некалькі тысяч пратэстоўцаў. Спецназ і падраздзяленні МУС блакуюць вуліцы, прылеглыя да будынка парламента. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі