Прэзідэнт ЗША Барак Абама сфатаграфаваўся для вокладкі ЛГБТ-часопіса
Прэзідэнт ЗША Барак Абама стаў першым дзеючым кіраўніком дзяржавы, які з’явіўся на вокладцы ўплывовага амерыканскага ЛГБТ-часопіса Out. Выданне прызнала яго “саюзнікам года” — грамадскім дзеячам, які дасягнуў вялікага поспеху ў абароне правоў сэксуальных меншасцяў.
У рэдакцыі адзначылі прыхільнасць Абамы абароне раўнапраўя грамадзян краіны, перадае ВВС.
Калектыў Out прыйшоў у асаблівае захапленне ад рэакцыі прэзідэнта на рашэнне Вярхоўнага суда прызнаць законнымі аднаполыя шлюбы на ўсёй тэрыторыі Злучаных Штатаў.
Тады, у чэрвені, Абама заявіў, што гістарычнае рашэнне прыйшло, як удар маланкі, і назваў вердыкт вялікай перамогай Амерыкі.
Зрэшты, рэалізацыя рашэння суда часам сутыкалася з цяжкасцямі на месцах: вядомы выпадак з чыноўніцай з Кентукі Кім Дэвіс, якая вырашыла трапіць на лаву падсудных, але не спрыяць фармалізацыі рамантычных адносінах партнёраў аднаго пола.