Пройдзеныя ўсе экспертызы па рэканструкцыі палаца Горватаў у Нароўлі

Палац Горватаў у Нароўлі

Палац Горватаў у Нароўлі / citydog.by

Нараўлянскі райвыканкам выдаў дазвол на будаўнічыя работы на палацы Горватаў, піша ў сваім акаўнце на Фэйсбуку актывіст Пётр Кузняцоў.

"Усе экспертызы па праекце рэканструкцыі палаца ў Нароўлі пройдзены.

Нараўлянскі райвыканкам толькі што выдаў дазвол на будаўнічыя працы. Папяровая версія яшчэ толькі будзе адасланая, але электронная ўжо прыйшла праз Вайбер.

Гэта было няпроста, вельмі не проста. Не валодаю дакладнымі лічбамі, але ёсць ўражанне, што пераважная большасць падобных пачынанняў, дзе за справу бяруцца энтузіясты і гэтыя энтузіясты — не дзяржава, сканчваюцца менавіта на этапе праектавання", — піша Кузняцоў.

Па яго словах перад пачаткам будаўнічых работ трэба вырашыць некалькі тэхнічных пытанняў. Імі актывіст плануе заняцца бліжэйшыя 5-10 дзён. Але ўжо на гэтым тыдні ў палацы пачнуць працаваць спецыялісты, якія зоймуцца разметкай, ацэнкай работ і г.д.  

"Галоўная навіна ў тым, што ніхто нічога не кінуў і не збіраецца", — заяўляе Кузняцоў.

Як распавядала Еўрарадыё, гістарычны будынак у Нароўлі ў 2020-м купіў пісьменнік Андрэй Горват з сябрамі. Пазней Горват пакінуў Беларусь, але яго кампаньёны працягнулі аднаўленне палаца ў Нароўлі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі