Пры мяжы з Польшчай пройдзе Вясковы фэст
У вёсцы Адэльск Гродзенскага раёна, ля мяжы з Польшчай, 19 ліпеня ўпершыню пройдзе Дзень вёскі. Запланаваная бяспройгрышная латарэя з прызамі ў выглядзе курэй і гусей, фальклорны канцэрт, салдацкая каша, конкурс падворкаў і выступы з удзелам сабак з пагранатрада.