Прыбіраючы лацінку, у метро нарабілі памылак у надпісах па-беларуску
Надпіс у метро з памылкай
Змаганне з лацінкай у надпісах метро скончылася памылкамі ў кірылічных беларускіх надпісах.
Мінчукі заўважылі памылку ў памятцы, вывешанай у метрапалітэне. Замест "правілы перавозак" напісана "правила перавозак".
"Сапраўды, у налепцы навігацыі ёсць памылка друку. У бліжэйшы час яна будзе ліквідаваная. Перарабляць цалкам памятку пакуль не будзем, бо гэта затратна, але няслушныя літары выправім", — пракаментаваў інфармагенцтву "Мінск-Навіны" прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй Дроб.
Паказальнікі з лацінкай сталі прыбіраць у метро з канца верасня. Супраць надпісаў лацинкай, якія дапамагалі арыентавацца турыстам, актыўна выступала "інфаказачка" Вольга Бондарава, а таксама кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.