Прыгажуні і метал. БМЗ выпусціў карпаратыўны каляндар (фота)
Беларускі металургічны завод выпусціў карпаратыўны каляндар на 2019 год. У якасці мадэляў выступілі работніцы прадпрыемства — бухгалтар, эканаміст, кантралёры, лабаранты, інжынер, вядучы спецыяліст, фельдшар, харэограф і студэнтка. Упрыгожванні зрабілі з металапрадукцыі прадпрыемства, таму завушніцы і бранзалеты важаць нямала. Пасля фотасесіі і выставы на металургічным форуме ў Маскве іх адправяць у музей завода.
Адзначым, што каляндар — 35-ы ў гісторыі БМЗ. Дзявяты год мадэлямі для яго сталі работніцы прадпрыемства.
Фота: belsteel.com