Прыхільнікі Мадура ўварваліся ў парламент Венесуэлы і пабіліся з дэпутатамі

Прыхільнікі Мадура ўварваліся ў парламент Венесуэлы і пабіліся з дэпутатамі

5 ліпеня прыхільнікі прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура ўварваліся на тэрыторыю парламента, які знаходзіцца пад кантролем апазыцыі. Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на BBC News.

Некалькі дзясяткаў чалавек трапілі на тэрыторыю сквера, разбітага навокал парламента, у той момант, калі там праходзіла паседжанне. Паміж прыхільнікамі ўрада і апазіцыйнымі дэпутатамі адбылася бойка.

Пра тое, што адбываецца ў Каракасе, паведамляюць карыстальнікі "Твітара":

У выніку беспарадкаў параненыя некалькі дэпутатаў і журналістаў. Прыхільнікі прэзідэнта краіны ўзброеныя палкамі і выкарыстоўваюць самаробныя выбуховыя прылады.

Беспарадкі ў Венесуэле праз цяжкі эканамічны крызіс ідуць з пачатку красавіка, з-за іх загінуў ўжо 91 чалавек.

Прыхільнікі Мадура ўварваліся ў парламент Венесуэлы і пабіліся з дэпутатамі
Фота: Reuters
Прыхільнікі Мадура ўварваліся ў парламент Венесуэлы і пабіліся з дэпутатамі
Фота: Reuters

5 ліпеня Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура з Днём незалежнасці.

"Брацкая нам Венесуэла вымушана сёння супрацьстаяць няпростым выклікам сучаснасці, каб захаваць абраны курс і працягнуць ажыццяўляць усё тое, пра што марыў мой вялікі сябар Уга Чавес. Перакананы, што венесуэльцы пераадолеюць усе перашкоды на гэтым шляху", — гаворыцца ў віншаванні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі