Прысуд гомельскім праваабаронцам пакінулі без зменаў
Леанід Судаленка і Таццяна Ласіца / spring96.org
Гомельскі абласны суд адмовіў у задавальненні апеляцыйнай скаргі на прысуд мясцовым праваабаронцам. Суддзя палічыў, што прэтэнзіі абвінавачаных, выкладзеныя ў скарзе, задавальненню не падлягаюць, і прысуд вынесены справядліва.
Такім чынам прысуды Леаніду Судаленку і яго памочніцы Таццяне Ласіцы застаюцца ў сіле, паведамляюць праваабаронцы.
У пачатку лістапада суд Цэнтральнага раёна Гомеля прысудзіў Судаленку да 3 гадоў калоніі агульнага рэжыму, а яго калегу Таццяну Ласіцу — да 2,5 гадоў. Іх затрымалі год таму, у студзені 2021 года, і абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ).
Судаленку прапаноўвалі пісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.