Прысуд палітвязню Арцёму Лябедзьку агучаць у чацвер
Арцём Лябедзька ў судзе / БЕЛТА
Прысуд палітвязню Арцёму Лябедзьку агучаць у чацвер, 24 жніўня. Пракурор папрасіў для яго тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі.
Справу Лябедзькі Мінскі гарадскі суд разглядае з 21 жніўня. Яго вінавацяць у данатах — у "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці". Палітвязень не прызнае віну. У судзе ён заявіў, што не разумее, за што знаходзіцца на лаве падсудных. Не ясная яму і сутнасць выстаўленых абвінавачванняў.
Арцёма Лябедзьку затрымалі ў сакавіку 2023 года. Яго двойчы асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а потым распачалі крымінальную справу. Бацька Арцёма Анатоль Лябедзька раней узначальваў апазіцыйную Аб'яднаную грамадзянскую партыю, а цяпер жыве за мяжой, з'яўляецца дарадцам Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкім супрацоўніцтве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.