Сына Анатоля Лябедзькі не вызвалілі пасля 15 сутак арышту

Арцём Лябедзька / facebook.com/Anatol.Liabedzka
Арцём Лябедзька / facebook.com/Anatol.Liabedzka

Сына палітыка Анатоля Лябедзькі Арцёма не вызвалілі пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Яго асудзілі на новы тэрмін — яшчэ на 15 сутак.

"[Прыдумалі] яшчэ адзін працэс, піша Анатоль Лябедзька. — Такі ж агідны і мярзотны, як і папярэдні. Рака без берагоў, безчалавечнасць без чырвоных сцяжкоў. Страляюць, выставіўшы перад сабой, у першы шэраг, нашых блізкіх і родных. Для мяне гэта дно, у якога няма аніякай прывязкі да супрацьстаяння, ідэяў, лагераў. Людзі пераўтвараюцца ў істотаў, ў жывёліну".

Арцёма Лябедзьку затрымалі ў канцы сакавіка. Па версіі сілавікоў, ён "прыйшоў да будынку Кастрычніцкага РУУС [Мінска] і брыдка лаяўся, размахваў рукамі і чапляўся да супрацоўнікаў міліцыі". Зразумела, што нічога падобнага не было, але яго асудзілі і пакінулі за кратамі.

Былы лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька жыве за мяжой. Раней у Беларусі яго таксама затрымлівалі. Цяпер ён з'яўляецца дарадцам Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкай супрацы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі