Сілавікі затрымалі сына Анатоля Лябедзькі

У Беларусі затрымалі сына Анатоля Лябедзькі / фота з старонкі Анатоля Лябедзькі ў Фэйсбуку
У Беларусі затрымалі сына Анатоля Лябедзькі / фота з старонкі Анатоля Лябедзькі ў Фэйсбуку

У Беларусі сілавікі затрымалі Арцёма Лябедзьку — сына вядомага апазіцыянера Анатоля Лябедзькі. Пра гэта ён паведаміў у сацсетках.

"Сёння забралі майго сына. Толькі за тое, што ён Арцём Лябедзька, што ён мой сын. Самае мярзотнае, калі пачынаюць распраўляцца з роднымі, бяруць у закладнікі тваіх блізкіх. Сын не з’язджаў з Беларусі таму што хацеў жыць там, таму што перакананы, што яму няма чаго прад’явіць акрамя таго, што ён сын свайго бацькі!" — напісаў Анатоль Лябедзька.

Анатоль Лябедзька раней узначальваў Аб'яднаную грамадзянскую партыю. Цяпер ён з'яўляецца дарадцам Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкай супрацы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі