Прыватныя дзіцячыя летнікі будуць правяраць "больш жорстка"
Прыватныя дзіцячыя летнікі будуць правяраць вельмі строга
Сёлета ў адносінах да прыватных дзіцячых летнікаў будзе праводзіцца "больш жорсткі маніторынг". Пра гэта заявіў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.
Паводле яго, улады плануюць выяўляць "месцы незаконнага знаходжання дзяцей".
"Таму што часцяком там не забяспечана бяспека знаходжання, належны ўзровень прадастаўлення паслуг па харчаванні, пражыванні", — перадае "Зеркало" тлумачэнні Балбатоўскага.
Чыноўнік заявіў, што адмоўна ставіцца да прыватных дзіцячых лагераў. На яго думку, там вельмі шмат парушэнняў: "Таму што тая ўдзельная вага парушэнняў, якая была выяўленая летась, складае амаль 90%. У большасці выпадкаў гэтыя лагеры прыйшлося зачыняць, каб забяспечыць бяспеку дзяцей".
Ён падкрэсліў, што ўсё павінна ўзгадняцца з мясцовай выканаўчай уладай і "ўсё павінна быць узаконена".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.