Прызначана дата суда над экс-намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях

Прызначана дата суда над экс-намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях

Прызначана дата суда над былым намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях Дзмітрыем Бягуном. Суд Заводскага раёна Мінска пачне разглядаць справу 5 верасня. Бягуна абвінавачваюць у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. Грошы ён атрымаў ад бізнесмена за спрыяльнае вырашэнне пытання з уводам у дзеянне аб’екта з парушэннем патрабаванняў супрацьпажарнай бяспекі, інфармуе БЕЛТА.

Пра тое, што намесніка міністра ўзялі падчас атрымання хабару, у сакавіку 2017-га падчас наведвання Магілёва распавёў Аляксандр Лукашэнка (гл. відэа). ”Дапрацаваўся да генеральскай пасады, каб у турме правесці час”, — так пракаментаваў сітуацыю Лукашэнка. Ад сваёй пасады Бягун быў вызвалены ў пачатку траўня “з-за здзяйснення ўчынкаў, якія дыскрэдытуюць званне работніка дадзенай службы”.

Судзіць будуць і былога дырэктара ТАА “РМ Грыфрэстаўрацыя”, якога абвінавачваюць у падбухторванні да дачы хабару.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі