Прызначаны новы прэс-сакратар МЗС Беларусі (фота)

Прызначаны новы прэс-сакратар МЗС Беларусі (фота)

Прызначаны новы прэс-сакратар МЗС Беларусі. Ім стаў Анатоль Глаз, які дагэтуль працаваў у сістэме знешнепалітычнага ведамства, інфармуе ў Twitter МЗС. БЕЛТА дадае, што Глаз на дыпламатычнай службе ўжо 13 гадоў. У 2009-2014 гадах ён працаваў у Адміністрацыі прэзідэнта, быў намеснікам начальніка ўпраўлення знешняй палітыкі. Апошнім часам Анатоль Глаз займаў у МЗС пасаду старэйшага дарадцы аддзелу міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі.

Папярэдні прэс-сакратар Дзмітрый Мірончык у траўні быў прызначаны беларускім амбасадарам у Швецыі.

Прызначаны новы прэс-сакратар МЗС Беларусі (фота)
Фота: http://mfa.gov.by/

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі